У Віцебску пачаў працу новы візавы цэнтар

Ілюстрацыйнае фота

2 ліпеня візавы цэнтр VFS Global у Віцебску, што на вул. Янкі Купалы 2/1, пачаў прыём заяваў на шэнгенскія і нацыянальныя візы ў Рэспубліку Польшча, паведаміла сама кампанія на сваім афіцыйным сайце.

Візавы цэнтр у Віцебску адносіцца да Менскай консульскай юрысдыкцыі і будзе прымаць заяўнікаў, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў Менскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласьцях.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Польшчы патлумачыла сытуацыю з чэргамі па візы


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канец «мутнай схемы». Што зараз будзе з польскімі працоўнымі візамі для беларусаў