62-гадовы Андрэй Бадалаў выпаў з акна 17 паверха, хоць жыў на 10-м.
Пра здарэньне паведаміла выданьне Baza.
Папярэдняя вэрсія сьледзтва — суіцыд.
Бадалаў працаваў віцэ-прэзыдэнтам карпарацыі «Транснефть» з 2021 году.
Гэта ня першая падобная сьмерць сярод высокапастаўленых расейскіх бізнэсоўцаў. Асабліва шмат такіх выпадкаў было ў 2022 годзе. Вось толькі некаторыя зь іх.
- Леанід Шульман, кіраўнік транспартнай службы «Газпром инвест» — студзень 2022.
- Аляксандар Цюлякоў, топ-мэнэджар «Газпрому» — люты 2022.
- Уладзіслаў Аваеў, былы віцэ-прэзыдэнт «Газпромбанку», да таго ж забіў жонку і дачку — красавік 2022.
- Сяргей Пратасеня, былы намесьнік прэзыдэнта «Новотек», таксама забіў жонку і дачку — красавік 2022.
- Юрый Воранаў, кіраўнік кампаніі-падрадніка «Газпрому» — ліпень 2022.
- Яўгеній Лабачоў, генэрал-маёр ФСБ у адстаўцы — ліпень 2022.
- Равіль Маганаў, старшыня рады дырэктараў «Лукойлу», загінуў, выпаўшы з акна лякарні ў Маскве — верасень 2022.
- Міхаіл Рагачоў, экс-віцэ-прэзыдэнт ЮКОС — кастрычнік 2024.
- Артур Прахін, кіраўнік Фэдэральнай антыманапольнай службы ў Карэліі — люты 2025.