У праекце «Краіна для жыцьця» папярэдзілі аб фальшывым сайце Сяргея Ціханоўскага

Сяргей Ціханоўскі. Архіў

У праекце «Краіна для жыцьця» знайшлі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і заклікалі беларусаў не адпраўляць сваіх анкет на старонку tsikhanouski.org.

«Спэцслужбы РБ (або РФ) стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і спрабуюць сабраць анкетныя зьвесткі кандыдатаў у валянтэры», — паведамілі ў Telegram-канале праекту.

3 ліпеня невядомыя запрашалі ў каманду Сяргея Ціханоўскага ад імя «папулярнага скандальнага журналіста жоўтай прэсы», які «зьбірае інсайды» і піша артыкулы для Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Францыі і часткова для ЗША. У Офісе Сьвятланы Ціханоўскай гэта назвалі правакацыяй.

21 чэрвеня ўлады Беларусі вызвалілі Сяргея Ціханоўскага разам з 13 іншымі палітвязьнямі пасьля сустрэчы спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага з Аляксандрам Лукашэнкам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Здарылася тое, пра што нашая сям’я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі