Наймацнейшыя залевы выклікалі раптоўную паводку на рацэ Гуадалупа ў Тэхасе, у выніку чаго загінулі як мінімум 24 чалавекі, дзясяткі зьніклі.
Сярод іх – 23 дзяўчыны з хрысьціянскага летняга лягеру Camp Mystic, які разьмяшчаўся на беразе ракі. Паводле мясцовых уладаў, узровень вады ўзьняўся на восем мэтраў усяго за 45 хвілін, што не пакінула часу на эвакуацыю.
Улады прызнаюць, што, нягледзячы на штармавыя прагнозы, маштабы бедзтва сталі непрадказальнымі. У Тэхасе адмянілі ўсе сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды Дня незалежнасьці. Выратавальныя работы працягваюцца.