Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Менску. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. На «Свабодзе» з 2017 году.
Некаторыя матэрыялы аўтара
Па легендзе вучэньняў, датчыкі на мяжы зь Беларусьсю фіксуюць павышаны ўзровень радыяцыі ў паветры і вадзе, і з памежных раёнаў пачынаецца эвакуацыя.
Ляўрэатам прэміі Гедройця стаў Ільля Сін. Пераможца атрымае 14 тысяч рублёў.
Джарэд Голдман (Jared Goldman) нарадзіўся і выраc у амэрыканскім Сэнт-Луісе, штат Мізуры; апошнія 18 гадоў жыве ў Бэрліне. Сёлета ў жніўні ён прабег 300 кілямэтраў зь Менску да Кажан-Гарадка ў Лунінецкім раёне. З гэтага палескага мястэчка на пачатку ХХ стагодзьдзя эміграваў у ЗША ягоны дзед Гэцке.
Роўна 20 гадоў таму, 16 верасьня 1999-га, у Беларусі зьнік палітык, які рыхтаваў імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку. Былы віцэ-прэм’ер і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар падрыхтаваў пакет дакумэнтаў, якія даказвалі, што ягонае знаходжаньне на пасадзе прэзыдэнта незаконнае.
Непаўналетняму Вадзіму М. за падвойнае забойства ў стаўпецкай сярэдняй школе прысудзілі 13 гадоў калёніі і 110 тысяч рублёў кампэнсацыі для сямʼі забітай настаўніцы. Прысуд агучылі ў судзе Стаўпецкага раёну 11 верасьня.
13 гадоў калёніі і 110 тысяч рублёў кампэнсацыі для сямʼі забітай настаўніцы прысудзіў Менскі абласны суд Вадзіму М. за двайное забойства ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 11 лютага 2019 году. Прысуд агучылі ў судзе Стаўпецкага раёну 11 верасьня.
Былая дырэктарка сярэдняй школы № 2 Аксана Лось на ўрачыстую лінейку не прыйшла. Частка бацькоў школьнікаў даведалася аб прызначэньні новага кіраўніцтва толькі на лінейцы.
Каля 50 рабочых з Расеі 15 жніўня выйшлі на галоўную плошчу Астраўца. Яны патрабуюць разьліку за два месяцы працы.
8 жніўня сьвяткуюць Дзень Шчасьця. 20 гадоў таму яго заснавала Сакрэтнае таварыства шчасьлівых людзей. Распыталі ў мінакоў, чаго беларусам не хапае для поўнага шчасьця.
50 птушанятаў вяртлявай чаротаўкі перасялілі зь беларускага заказьніка «Званец» (Драгічынскі раён) у літоўскі запаведнік «Жувінтас». Звышрэдкай птушцы пагражае глябальнае зьнікненьне. Свабода зьняла ўнікальныя кадры — ад таго, як птушку шукаюць у траве на балоце да таго, як яе выпускаюць у Літве.
Каб пераправіцца праз Дняпроўска-Бускі канал на пароме, кіроўцы і пасажыры выходзяць з машын, бяруць у рукі мэталічныя прылады і ўручную перацягваюць паром на другі бераг. Такі незвычайны паром ходзіць у вёсцы Навасёлкі Драгічынскага раёну — недалёка ад мяжы з Украінай.
У вёсцы Ракі́ на беларуска-літоўскай мяжы праваслаўныя і каталікі ад 1995 году моляцца ў адной капліцы. Кожныя займаюць сваю частку будынка.
Мітынг з партрэтамі Сталіна. Менскія ўлады не дазволілі шэсьце расейскай акцыі «Несьмяротны полк», але санкцыянавалі мітынг недалёка ад плошчы Перамогі — ля музэю І зьезду РСДРП.
83-гадовы Міхаіл Шукан — апошні вядомы хатні півавар Беларусі. Ягоныя продкі зь Дзьвінску (Даўгаўпілса) пераехалі ў вёску Машчаніца Бярэзінскага раёну ў пачатку ХХ стагодзьдзя. Як і дзяды, Міхаіл Шукан дагэтуль варыць піва паводле старых рэцэптаў. Мы правялі зь ім два дні, назіраючы за вырабам піва.
Міхаіл Шукан варыць піва па традыцыйнай рэцэптуры сваіх продкаў з Латвіі.
Палеская вёска Семехавічы можа спаборнічаць за званьне самага аддаленага ад «вялікай зямлі» беларускага паселішча. Да найбліжэйшай вёскі на беларускай тэрыторыі — 15 кілямэтраў, да крамы — 25. А суседняя вёска Омыт увогуле за мяжой, ва Ўкраіне.
Малебны ладзілі ў сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. У дзень зносу ў самім мэмарыяле прайшоў крыжовы шлях і малебен, на наступны дзень за курапацкія крыжы маліліся ў Друі.
Ва ўсім Лагойскім раёне ўжо чатыры гады ня робяць абортаў. На пачатку 2015 году апошні гінэколяг мясцовай раённай бальніцы напісала заяву і адмовілася рабіць аборты. Мы сустрэліся з Ірынай Казлоўскай — лекаркай, якая ініцыявала гэты рух у горадзе.
«Торба Шоу» зьявілася ў той момант, калі стала немагчыма трываць, як шмат навокал пакетаў.
Свабода зьезьдзіла ў вёску Слаўкава Нясьвіскага раёну і пагаварыла зь сястрой, суседам і калегам Сяргея Абрамовіча. Ніхто зь іх ня верыць у афіцыйную вэрсію Сяргеевай сьмерці. 29 сьнежня, як сьцьвярджае міліцыя, Сяргей павесіўся на матузку свайго чаравіка ў міліцэйскай машыне.
Загрузіць яшчэ