Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявіўся сквэр імя Акрэсьціна недалёка ад вядомай турмы


Сквэр Акрэсьціна ў Менску
Сквэр Акрэсьціна ў Менску

Менскі гарадзкі савет прысвоіў імя Героя Савецкага Саюза Барыса Акрэсьціна сквэру ў межах вуліц Акрэсьціна, Грушаўскай, Дубравінскай, Абухаўскай і Пермскай.

Адпаведнае рашэньне гарадзкі савет ухваліў 12 чэрвеня 2025 году, а яго тэкст апублікавалі на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале 3 ліпеня. Нягледзячы на тое, што рашэньне набывае юрыдычную моц у дзень афіцыйнай публікацыі, на мапах сквэр ужо пазначаны новай назвай.

Амаль што насупраць, цераз праспэкт Дзяржынскага, на завулку Акрэсьціна знаходзіцца Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, які ў народзе здаўна завуць турмой на Акрэсьціна. У 2020 годзе ў ім трымалі, катавалі і білі ўдзельнікаў мірных пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Яшчэ адна вуліца атрымала назву праезд Убарэвіча ў гонар чырвонага камандарма Ераніма Убарэвіча, расстралянага ў так званай «справе Тухачэўскага», калі некалькі высокіх савецкіх вайсковых начальнікаў выступілі супраць народнага камісара абароны Клімента Варашылава.

Праезд Убарэвіча знаходзіцца ў межах вуліц Убарэвіча, Чыжэўскіх, Карзюкі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG