Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка памілаваў 16 чалавек, у тым ліку асуджаных за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасьці»


Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота

Адзначаецца, што Лукашэнка «задаволіў хадайніцтвы аб памілаваньні напярэдадні Дня Незалежнасьці».

Аляксандар Лукашэнка ўхваліў рашэньне аб памілаваньні 16 чалавек, асуджаных за розныя злачынствы, у тым ліку «экстрэмісцкай накіраванасьці».

«Сярод памілаваных 8 жанчын і 8 мужчын. Трое зь іх маюць хранічныя захворваньні, адзін — інвалід. Дзевяць маюць непаўналетніх дзяцей», — паведаміў Telegram-канал «Пул первого», зьвязаны з прэсавай службай Аляксандра Лукашэнкі.

Адзначаецца, што Лукашэнка «задаволіў хадайніцтвы аб памілаваньні напярэдадні Дня Незалежнасьці».

Раней кіраўніца камісіі ў пытаньнях памілаваньня і вызваленьня ад крымінальнай адказнасьці Вольга Чупрыс паведамляла, што за пяць месяцаў 2025 году Аляксандр Лукашэнка задаволіў 50 працэнтаў хадайніцтваў аб памілаваньні. Спраўдзіць гэтую інфармацыю немагчыма.

Пачынаючы з 2024 году, «памілаваныя 300 палітвязьняў», адзначылі праваабаронцы 21 траўня ў сумесным маніфэсьце з нагоды Міжнароднага дня салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Апошняе памілаваньне адбылося 7 траўня — Лукашэнка памілаваў 42 чалавекі, якіх асудзілі за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці».

Сярод іх 18 жанчын і 24 мужчыны, 13 маюць хранічныя захворваньні, адзін інвалід. У 24 -х асуджаных непаўналетнія дзеці, двое шматдзетныя, 10 чалавек старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пэнсійнага ўзросту.

Праваабаронцы заклікалі ўлады працягнуць працэс вызваленьня палітвязьняў, а дэмакратычных палітыкаў — выкарыстоўваць усе магчымыя інструмэнты і мэханізмы, каб спрыяць вызваленьню, у тым ліку шляхам дыпляматычных ініцыятываў і гуманітарных перамоваў.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG