У Чэхіі ў розных рэгіёнах краіны адбываецца масавае адключэньне электраэнэргіі, прычыны пакуль не называюць.
62-гадовы Андрэй Бадалаў выпаў з акна 17 паверха, хоць жыў на 10-м.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі аб пападаньні баявымі бесьпілётнікамі ў прадпрыемства АТ «ФНПЦ „Навукова-дасьледчы інстытут прыкладной хіміі“» ў Сергіевым Пасадзе Маскоўскай вобласьці.
Праваахоўныя органы Азэрбайджану вызвалілі з падпіскай аб нявыезьдзе пяцёх супрацоўнікаў азэрбайджанскага філіялу расейскага інфармацыйнага агенцтва Sputnik, але яго кіраўнікі — выканаўчы дырэктар Ігар Картавых і шэф-рэдактар Яўгеній Белавусаў — застаюцца пад вартай.
У Полацку ў рамках сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Беларусі адбыўся канцэрт «Песьні перамогі. Галасы пакаленьняў», які правёў расейскі праваенны патрыятычны рух «Газманов-Родники».
Суд пацьвердзіў законнасьць увядзеньня санкцыяў, бо даходы, атрыманыя прадпрыемствамі, накіроўваюцца на падтрыманьне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Праз маштабныя рэпрэсіі многія беларускія палітычныя эмігранты могуць вярнуцца дадому, толькі калі памруць. Імёны некаторых герояў гэтай публікацыі мы з прычын бясьпекі ня можам назваць, нават нягледзячы на тое, што яны ўжо не жывуць.
Шэраг украінскіх спартоўцаў заклікалі Міжнародны алімпійскі камітэт і арганізацыйны камітэт зімовых Алімпійскіх гульняў — 2026 не дапусьціць удзелу беларускіх і расейскіх спартоўцаў.
У Паветраных сілах Украіны паведамілі, што ў ноч на 4 ліпеня расейскія войскі учынілі адзін з найбольш магутных удараў па Ўкраіне.
«У пэрыяд Вашага першага прэзыдэнцтва Менск і Вашынгтон сталі на шлях нармалізацыі адносінаў», — гаворыцца ў пачатку віншаваньня.
Ад лініі фронту Халоднай вайны да акопаў Украіны: архіўныя фатаграфіі расказваюць гісторыю Радыё Свабодная Эўропа, якое пачало перадачы ў Дзень незалежнасьці ЗША 75 гадоў таму. Фотагалерэю падрыхтаваў Амас Чапл — новазэляндзкі фотажурналіст, які мае асаблівую цікавасьць да былога СССР.
Падзеі 4 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Прэзыдэнты Расеі і ЗША Ўладзімір Пуцін і Дональд Трамп правялі тэлефонную размову, якая доўжылася каля гадзіны. Гэта шостая іх размова пасьля таго, як Трамп зноў заняў прэзыдэнцкую пасаду ў студзені.
У Воршы разгараецца карупцыйны скандал вакол Аршанскага інструмэнтальнага заводу.
Трохпавярховы асабняк пачатку ХХ стагодзьдзя на Цьвярской вуліцы, 5 у Пецярбургу раней займала генэральнае консульства Чэхіі, якое спыніла дзейнасьць пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.
За краты трапіў 21-гадовы студэнт мэдычнага ўнівэрсытэту. Ён пратэставаў супраць кіроўнай «Грузінскай мары», якую апазыцыя называе прарасейскай партыяй.
Трагедыя адбылася ў гандлёвым цэнтры.
Украінская служба Радыё Свабода з спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што экс-мэр Маноліс Пілаваў быў ліквідаваны Службай бясьпекі Ўкраіны.
У Горадні працягваецца судовы працэс над палітвязьнем Мікітам Самарыным, якога судзяць другі раз. Стала вядома, якое пакараньне пагражае актывісту гэтым разам.
Пра гэта асабіста заявіў кіраўнік агенцтва Дзьмітрый Кісялёў.
Навошта незалежнасьць Беларусі пераемнікам Лукашэнкі? Чаму Лукашэнка нібыта апраўдваецца за вызваленьне палітвязьняў? Якія перадумовы посьпеху плянаў Ціханоўскага?
З прычыны частых паездак у Расею пазбаўлены часовага дазволу на жыхарства ў Літве першы грамадзянін Расеі. Паводле службоўцаў Дэпартамэнту міграцыі, яшчэ 30 выпадкаў вывучаюцца, паведамляе партал DELFI.
У чэрвені, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на волю выйшлі мінімум 33 чалавекі: 20 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 13 палітвязьняў былі памілаваныя.
У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што 2 ліпеня загінуў намесьнік галоўнакамандуючага Вайскова-марскім флётам па берагавых і сухапутных войсках, Герой Расеі генэрал-маёр Міхаіл Гудкоў.
Верым мы ў глябальнае пацяпленьне ці не, але летнія месяцы ў Беларусі апошнімі гадамі робяцца ўсё больш гарачымі. Існуе шмат парадаў, як сябе паводзіць у сьпякотныя дні, і многія зь іх шырокавядомыя. Але існуюць і менш вядомыя рэкамэндацыі, зь якімі знаёміць газэта The New York Times.
У Сухаземных войсках УСУ, у структуру якіх уваходзяць тэрытарыяльныя цэнтры камплектаваньня і сацыяльнай падтрымкі (ТЦКіСП, былыя вайсковыя камісарыяты. — РС), пацьвердзілі ўдар па будынку Палтаўскага ТЦКіСП.
Менскі гарадзкі савет прысвоіў імя Героя Савецкага Саюза Барыса Акрэсьціна сквэру ў межах вуліц Акрэсьціна, Грушаўскай, Дубравінскай, Абухаўскай і Пермскай.
У першай палове 2025 году краіны Эўразьвязу зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў зь Беларусі, чым у другой палове 2024-га.
Сьпікер Міністэрства абароны ЗША Шон Парнэл заявіў, што вайсковае ведамства пільна аналізуе свае падыходы да ажыцьцяўленьня дапамогі Ўкраіне.
Яны выйшлі на падставе рашэньня Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні, ухваленага 7 траўня.
Былой прэсавай сакратарцы МУС і галоўнай ідэалягіні Менску Вользе Чамаданавай знайшлі новую пасаду, 28 чэрвеня яна ачоліла праўладную партыю «Белая Русь». На просьбу Свабоды журналісты ўзгадваюць свой досьвед працы з колішнім тварам беларускай міліцыі.
3 ліпеня, калі ў Беларусі афіцыйна адзначаецца «Дзень незалежнасьці», Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў у сваім тэлеграм-канале, а Аляксандар Лукашэнка выступіў на цырымоніі ў мэмарыяльным комплексе «Курган Славы».
У Беларусі з прычыны сьпякоты абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі. Тэмпэратура паветра 3 ліпеня, калі маюць адбыцца шмат масавых акцыяў да «Дня Незалежнасьці», дасягне +30...+34°С, а на паўднёвым захадзе — +35°С.
Філёзаф Павал Баркоўскі, які выконвае абавязкі прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў справе нацыянальнага адраджэньня, аналізуе, чым адрозьніваецца ўладны праект незалежнасьці ад праекту грамадзянскай супольнасьці, і адказвае на пытаньне, што ж аб’ядноўвае беларусаў.
Расея ў ноч на 3 ліпеня атакавала Ўкраіну больш чым 50 дронамі.
Падзеі 3 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
2 ліпеня ў Жэневе прайшоў сайд-івэнт, прысьвечаны сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Да сустрэчы, арганізаванай Літвой і Латвіяй, далучыўся дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па прававых пытаньнях Леанід Марозаў, паведамляе Тэлеграм-канал Ціханоўскай.
За няпоўныя пяць гадоў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і па чэрвень 2025-га у Беларусі зьліквідавалі ня менш за 1944 некамэрцыйныя арганізацыі (НКА) — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы, асацыяцыі.
У старажытнай вёсцы працягваюць разбурэньне гістарычнай спадчыны. Чыноўнікі гадамі ігнаруюць усе заклікі захаваць унікальныя будынкі.
Савет міністраў Беларусі падрыхтаваў зьмены ў падатках для тых, хто атрымлівае даход з асабістай падсобнай гаспадаркі. Праект закону апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
2 ліпеня візавы цэнтр VFS Global у Віцебску, што на вул. Янкі Купалы 2/1, пачаў прыём заяваў на шэнгенскія і нацыянальныя візы ў Рэспубліку Польшча, паведаміла сама кампанія на сваім афіцыйным сайце.
Пра выправаджэньне з Украіны 47-гадовага грамадзяніна Беларусі паведаміла Дзяржаўная міграцыйная служба (ДМС) Валынскай вобласьці.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што паводле прадстаўленых ёй матэрыялаў прэзыдэнт Украіны пазбавіў грамадзянства кіраўніка Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліта Ануфрыя (Арэста Беразоўскага).
У агульных палажэньнях адзначаецца, што «Музэй-сядзіба сям'і В. У. Быкава» зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 3-й катэгорыі.
Кіеў запытаў тэлефонныя перамовы з ЗША пасьля паведамленьняў аб магчымым прыпыненьні паставак узбраеньняў. Аб гэтым паведаміла Міністэрства абароны Ўкраіны.
У Горадні пачаўся працэс над палітвязьнем Мікітам Самарыным, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Гэта ўжо трэці працэс над гарадзенцам.
У Варшаве ў часе канфэрэнцыі Warsaw East European Conference, якая праводзілася ў межах сьвяткаваньня 35-годзьдзя «Studium Europy Wschodniej» (SEW), адбыўся напад аднаго з актывістаў на Паўла Латушку.
Беларускі ПЭН апублікаваў поўны сьпіс намінантаў на сёлетнюю прэмію імя Алеся Адамовіча. У ім 14 кніг і 8 мэдыйных прадуктаў, сярод якіх — «Архіпэляг БЕЛАГ».
У праекце «Хачу знайсьці», які рэалізуе Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, паведамілі аб гібелі грамадзяніна Беларусі Васіля Тужыкава.
Аляксандар Лукашэнка падчас выступу на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасьці выглядаў вельмі нэрвовым. Ён шмат апраўдваўся за разьмяшчэньне ядзернай зброі, за перамовы з дэлегацыяй ЗША, за вызваленьне Сяргея Ціханоўскага. І гэта служыць прыкметай ягонай вялікай няўпэўненасьці.
Загрузіць яшчэ