Украінская служба Радыё Свабода з спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што экс-мэр Маноліс Пілаваў быў ліквідаваны Службай бясьпекі Ўкраіны.
Маноліс Пілаваў уваходзіў у прарасейскую «Партыю рэгіёнаў», а пасьля Эўрамайдану 2014 году і анэксіі Луганску Расеяй падтрымліваў «ЛНР».
На чале гораду ён заставаўся да лістапада 2023 году.
Служба бясьпекі Ўкраіны ў 2015 годзе абʼявіла яго ў вышук паводле трох крымінальных артыкулаў:
- замах на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны,
- гвалтоўная зьмена канстытуцыйнага ладу,
- стварэньне тэрарыстычнай арганізацыі.
З 2022 году Ўкраіна ўвяла супраць яго санкцыі.
Форум