Пуцін заявіў, што ва Ўкраіне «Расея будзе дамагацца пастаўленых мэтаў, гэта значыць ліквідацыі ўсім вядомых першапрычын, якія прывялі да цяперашняга становішча, цяперашняй вострай канфрантацыі». «Ад гэтых мэтаў Расея не адступіцца», — паведаміў у афіцыйным камэнтары памочнік прэзыдэнта РФ Юрый Ушакоў.
Пуцін заявіў пра гатоўнасьць Расеі працягнуць перамовы з Украінай. Трамп «зноў паставіў пытаньне пра хутчэйшае завяршэньне ваенных дзеяньняў».
Таксама абмяркоўвалася сытуацыя вакол Ірану, Сырыі і Блізкага Ўсходу.
Пуцін павіншаваў Трампа з Днём незалежнасьці ЗША (4 ліпеня) і сказаў, што «Расея адыграла не апошнюю ролю ў станаўленьні амэрыканскай дзяржаўнасьці».
Амэрыканскі бок пра зьмест перамоў на момант публікацыі не паведамляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заявіў аб згодзе Ізраілю на ўмовы 60-дзённага спыненьня агню ў Газе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША прыпынілі пастаўкі некаторых узбраеньняў Кіеву