Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы і Армэніі накіравалі расейскім пасольствам ноты пратэсту


Расейская амбасада ў Варшаве
Расейская амбасада ў Варшаве

Апошнія дзеяньні Расеі на міжнароднай арэне выклікалі рэзкі пратэст польскіх і армянскіх дыпляматаў.

Міністэрства замежных спраў Армэніі выклікала расейскага амбасадара і ўручыла яму ноту пратэсту ў сувязі з «адкрыта недружалюбнай, а часам і варожай прапагандай» у расейскіх мэдыя ў адрас афіцыйнага Ерэвану, піша РБК.

«Падобныя заявы ня толькі абсурдныя, бо незразумела, як і чаму прадухіленьне дзяржаўнага перавароту лічыцца недружалюбным крокам, але і зьяўляюцца грубым умяшаньнем ва ўнутраныя справы», — заявілі ў МЗС Армэніі.

Улады Армэніі раней заявілі пра ўзяцьце курсу на збліжэньне з Эўразьвязам, і ўсё меней удзельнічаюць у працы АДКБ, куды пакуль яшчэ ўваходзяць як паўнапраўны сябар. Пры гэтым прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян браў удзел у сьвяткаваньні 9 траўня ў Маскве.

МЗС Польшчы выказаў пратэст расейскаму пасольству ў адказ на ўдары расейскага войска па мірным насельніцтве Ўкраіны і па будынку польскага пасольства ва Ўкраіне.

Міністар замежных спраў краіны Радаслаў Сікорскі адзначыў, што пацярпелых пры абстрэле няма. Пры гэтым ён папрасіў Злучаныя Штаты падтрымаць Украіну і даслаць ёй абяцаныя зэнітныя ўстаноўкі і ракеты, каб краіна магла абараніцца ад варожых удараў па цывільнай інфраструктуры.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG